https://www.traditionrolex.com/8
<p>Чакаюцца выступленні каля 30 калектываў, а спецыяльным госцем будзе вядомы польскі гурт «Чырвоныя гітары». Будуць таксама і рэгіянальныя прысмакі</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Беларускі фальклорны фестываль «Сяброўская бяседа» адбудзецца 28 ліпеня ў Гарадку ва ўрочышчы Барык. Па словах арганізатара мерапрыемства Юркі Хмялеўскага, «Сяброўская бяседа» – гэта тое месца ў Барыку, дзе пад гукі беларускай музыкі можна спяваць, танцаваць і весяліцца.

Чакаюцца выступленні каля 30 калектываў, а спецыяльным госцем будзе вядомы польскі гурт «Чырвоныя гітары». Будуць таксама і рэгіянальныя прысмакі. 

– Гэта агульны беларускі пікнік у Барыку, куды прыходзяць і прыязджаюць цэлымі сем’ямі, адпачываюць, танцуюць, частуюцца. Будзем частаваць гасцей і публіку свежавыпечаным хлебам і салам, квасам хлебным, будзе штосьці і з моцнага.


https://www.traditionrolex.com/8