https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адна з іх адбудзецца заўтра і будзе прысвечана кавальству. Кожны зможа адчуць сябе ў ролі каваля, а пазней далучыцца да супольнай сустрэчы каля вогнішча</p>

Музей вёскі ў Беластоку запрашае ўсіх ахвотных не толькі наведаць самі музейныя экспазіцыі, але і паўдзельнічаць у занятках з дзецьмі, а таксама ў сямейных сустрэчах, паведамляе Радыё Рацыя.

Размешчаны на вольным паветры, скансэн сабраў прыклады драўлянай архітэктуры з усяго Падляшскага рэгіёна, а таксама шматлікія экспанаты – старыя прадметы ручной працы і ўжытку.

Распавядае асістэнт музея Юліта Харытанюк:

– Апрача таго, што прыязджаюць турысты, для якіх мы праводзім экскурсіі, як цяпер, на якую, дарэчы, трэба мець не менш за дзве гадзіны, каб усё паглядзець. Мы таксама праводзім лекцыі для дзяцей на тэму хлеба, ткацтва, як рабілі свечкі з воску, якія некалі былі гульні для дзяцей. Арганізоўваем і больш маштабныя мерапрыемствы, да прыкладу, запрашаем 16 верасня на Podlaskie Zio?ami Pachn?ce, у межах мерапрыемства адбудуцца выступленні фальклорных гуртоў, на такія мерапрыемствы звычайна збіраюцца тысячы людзей.

1

2

3

4

Акрамя таго, кожную другую нядзелю Музей вёскі, аддзяленне Падляшскага музея ў Беластоку, арганізуе сямейныя сустрэчы. Адна з іх адбудзецца заўтра і будзе прысвечана кавальству. Кожны зможа адчуць сябе ў ролі каваля, а пазней далучыцца да супольнай сустрэчы каля вогнішча. Пачатак а 12-й гадзіне.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8