Лыжныя станцыі ў Польшчы дамовіліся аб продажы агульнага абанементу скі-пас, які дазваляе карыстацца пад’ёмнікамі на шматлікіх трасах, паведамляе
Існуе некалькі груп, якія прадаюць скі-пас, між іншым, на Падгаллі, у Сілезскіх і Нізкіх Бескідах, інфармуе Ежы Адамскі з таварыства Польскія лыжныя і турыстычныя станцыі. Такім чынам польскія лыжныя курорты імкнуцца спаборнічаць з турцэнтрамі ў Альпах і ў Славакіі.
Абанемент можна купіць у любым часе і ў любым месцы. Лыжны сезон распачаўся на большасці станцый у Закапанэ, Сандзецкіх Бескідах і ў Судзетах.
Ва ўсёй Польшчы існуе больш за 400 горналыжных схілаў.