Запрацаваў новы польскі аэрапорт Люблін. А 7-й гадзіне раніцы на першую змену прыйшлі тры дыспетчары. А ў 10.30 адбылося ўрачыстае адкрыццё аэрапорта. У 13.40 павінен прызямліцца першы рэйсавы самалёт з Лондана – «Боінг 737-800» авіякампаніі Ryanair, паведамляе
Гэта не першая машына, якая села на пасадачнай паласе ў Любліне. А 8-й раніцы прызямліўся грузавы самалёт, у 9.30 – «Боінг 737», які прывёз гасцей на ўрачыстае адкрыццё аэрапорта, між іншым, прадстаўнікоў Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання і Упраўлення грамадзянскай авіяцыі.
Першы рэйсавы самалёт з лонданскага аэрапорта Stansted пасля 25 хвілін пастою рушыць назад. На борт ён можа ўзяць 189 пасажыраў. У Люблін было прададзена 90% квіткоў, у Лондан – 80%.