У сярэдзіне мая пачынаецца VIII Падляшскі турыстычны кірмаш. Ужо цяпер арганізатары запрашаюць да ўдзелу турыстычныя арганізацыі, турагенцтвы і гатэлі з Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы, паведамляе
Заяўкі можна падаваць да 31 сакавіка, але тых, хто паспее гэта зрабіць да канца лютага, чакае спецыяльная прамоцыя. Кажа дырэктар Падляшскай турыстычнай арганізацыі Сільвія Грудзінская:
– Гэта зніжкі для членаў Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі, а таксама для членаў Польскай палаты турызму Падляшскага аддзялення ў Беластоку. Мы падрыхтавалі зніжкі на 15%, а таксама зніжкі на 7% да канца лютага. Разам гэта можа быць зніжка на 22%. Для ўсіх астатніх удзельнікаў мінулых гадоў гэтая зніжка складзе 12% да канца лютага.
Падляшскі турыстычны кірмаш – найбольшая імпрэза гэтага тыпу ў Паўночна-Усходняй Польшчы. Кожны год у кірмашы бяруць удзел турыстычныя арганізацыі з Гродзеншчыны і Брэстчыны.
Лукаш Леанюк