Кіраўніцтва суполкі Польскай аўтобуснай камунікацыі ў Сувалках (ПКС) плануе адкрыць рэгулярныя зносіны паміж Аўгуставам і Гродна.
Як паведаміла дырэктар у справах перавозак Эва Налівайка, гэта стане магчымым пасля атрымання ўсіх дазволаў як з польскага, так і з беларускага боку:
– Гродзенская транспартная фірма «Інтакс» плануе наладзіць аўтобусныя зносіны з Гродна праз Друскенікі і Сувалкі да Аўгустова. У залежнасці ад патрэб на рынку будзем ездзіць па чарзе. Але ў якія дні – пакуль канчатковага рашэння па гэтым пытанні няма.
Па словах Эвы Налівайкі, выглядае так, што хутчэй перавозкі пасажыраў пачне ажыццяўляць гродзенская фірма «Інтэкс», а колькасць рэйсаў польскіх аўтобусаў будзе залежаць ад запатрабавання, паведамляе
Кастусь Бандарук