Выстава, прысвечаная выбітнаму музыканту Чэславу Немэну, рыхтуецца ў Саколцы, паведамляе
Аўтары мастацкіх твораў, якія пабачым на выставе, – члены Таварыства польскіх мастакоў, якое дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі. Кожны з іх пакажа ўласнае бачанне творчасці ўраджэнца беларускіх Старых Васілішак Чэслава Немэна.
Віцэ-старшыня Саюза палякаў Рэната Дзем’янчук: Мы вельмі задаволеныя, што нашага земляка, які нарадзіўся ў Старых Васілішках, ведаюць і любяць і ў Беларусі, і ў Польшчы. На гэтай выставе ў большасці партрэты Чэслава Немэна, а таксама карціны, якія былі натхнёныя творчасцю Чэслава Немэна. Хочам падзяліцца нашым Немэнам. Прыедзе гурт «Адраджэнне». Артысты, якія там выступаюць, родам са Старых Васілішак. Яны будуць спяваць песні Чэслава Немэна. Уявіце сабе «Сон пра Варшаву», заспяваны на народны лад на чатыры галасы.
Адкрыццё выставы ў Саколцы плануецца 17 сакавіка. Раней гэтую выставу можна было пабачыць у Мрагаве, дзе праходзіў Фестываль крэсовай культуры.