https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларуская дыска-рокатэка – свята дранікаў і крамбамбулі – адбудзецца ў пятніцу, 15 сакавіка, у Варшаўскім клубе ЦДКУ (CDQ)</p>

Беларуская дыска-рокатэка – свята дранікаў і крамбамбулі – адбудзецца ў пятніцу, 15 сакавіка, у Варшаўскім клубе ЦДКУ (CDQ). Гасцей чакае беларуска-украінска-балканская музыка, смачныя дранікі, сапраўдная крамбамбуля. Паколькі ўвесь тыдзень адзначаецца Масленіца – чакаюцца бліны з ікрой, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Адзін з арганізатараў свята Пётр Дудановіч заклікае ўсіх далучацца да беларускай імпрэзы і ў прыемнай кампаніі сустрэць пачатак вясны.

– Гэта будзе свята дранікаў і крамбамбулі. Будзе беларуская музыка, за якую адказны дыджэй «Сундук». Мы чакаем файнай беларускай тусоўкі. Добрая нагода сустрэцца, паразмаўляць, пагуляць супольна. Сядайце на аўтобусы, цягнікі і прыязджайце да нас. Будзе весела, будзе крута, будзе па-беларуску.

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца клуб CDQ, Самакіраванне беларусістыкі ды Bulba Hoўse. Уваход усім вольны.

Вікторыя Сцепановіч

https://www.traditionrolex.com/8