Як паведамляе :
Беларусь плануе выкарыстоўваць дадатковыя сатэлітныя рахункі ў сферы  турызму. Метад дапаможа больш эфектыўна весці статыстыку не толькі  перамяшчэння турыстычных плыняў, але і пралічыць выдаткі замежных  турыстаў на тэрыторыі краіны. 
У міжнароднай практыцы  выкарыстоўваецца 46 крытэрыяў для складання гэтак званага сярэдняга  квітка. Міністэрства спорту і турызму спадзяецца атрымаць фінансавую і  тэхнічную дапамогу ад Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы для праекту.  Падаць заяўку маюць да 30 чэрвеня.
Як патлумачылі ў Нацыянальным агенцтве па турызму, статыстыка сярэдняга квітка дапаможа фармаваць  эканамічную палітыку для развіцця турыстычнай індустрыі. Даследаванне  ставіць за мэту высветліць, якія турыстычныя кірункі трэба развіваць,  каб прыцягнуць замежных турыстаў, а якія не прынясуць прыбытку.
Менеджэр турызму Валерыя Крывава адзначыла, што замежнікі гатовыя пакідаць у  Беларусі больш грошай, калі стварыць для іх адпаведныя ўмовы на абраных  маршрутах. «У краіне слаба развітая турыстычная інфраструктура, але  папулярныя кірункі кшталту Мірскага і Нясві;скага замкаў, Белавежскай  пушчы, Браслаўскіх азёр, Гродна ды Магілёва карыстаюцца ў замежных гасцей попытам. Яны нават гатовыя плаціць за іх грошы, на якія б маглі  з’ездзіць адпачыць у Турцыю. Калі наша кампанія арганізоўвала тур для  групы расійскіх школьнікаў, то кожны выклаў з кішэні амаль 600 долараў.  За дзесяць дзён яны аб’ехалі ўсе славутасці Беларусі ды нават  сплаўляліся на байдарках. Па водгуках, усе засталіся задаволеныя», –  адзначыла эксперт.