Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін на пляцоўцы будаўнічага ліцэю, паведамляе «.
Узяць удзел у ім можа кожны жадаючы. Арганізоўваецца імпрэза самімі ўдзельнікамі, адным з якіх з’яўляецца Максім Пугач, першы турнікмэн Гродна.
Такіх вулічных спартсменаў прынята называць воркаўцерамі. Слова «воркаўт» перакладаеца як «трэніроўка». Аднак гэтыя трэніроўкі адрозніваюцца ад звычайных заняткаў у фітнес-зале. Найперш тым, што ўсё адбываецца на свежым паветры, у рэальнай вулічнай атмасферы.
Воркаўт складаецца з разнастайных практыкаванняў і элементаў, з дапамогай якіх можна палепшыць здароўе, развіць мускулатуру, зрабіць сваё цела гнуткім.
Дарэчы, сёлета ў Мінску адбыўся першы фестываль воркаўту ў Беларусі.
Фото .
 
                        

 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
																		
									 
                 
                 
                 
                