На ўсёй трасе ад Мінска да Нясвіжа ўказальнікі «Рэзідэнцыя Радзівілаў» змянілі на «Палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвіж»

Дата публикации:

Адбылося гэта пасля адкрыцця замка, паведамляе «Еўрарадыё».

Папярэднія ўказальнікі «Рэзідэнцыя Радзівілаў» з’явіліся больш за 4 гады таму, калі для турыстаў была адкрыта першая пускавая чарга замка – надбрамная частка, дзе месціцца бібліятэка-архіў.
Вось на гэтым здымку князь Мацей Радзівіл пазіруе каля ўказальніка, які стаіць на Брэсцкай трасе на самым выездзе з Мінска. Такія ж указальнікі стаяць па ўсёй трасе як з мінскага боку, так і з брэсцкага.
І вось на гэтых выхадных карэспандэнт «Еўрарадыё» дужа здзівіўся, калі на месцы прывычнай «Рэзідэнцыі Радзівілаў» убачыў «Палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвіж». 
Указальнікі замянілі прынамсі на ўсёй адлегласці ад Мінска да Нясвіжа. Старую шыльду «Рэзідэнцыя Радзівілаў» удалося ўбачыць толькі ў самім Нясвіжы.
Калі дакладна адбылася замена – сказаць цяжка. Зразумела адно – гэта было прымеркавана альбо да адкрыцця замка 20 ліпеня альбо адразу пасля. Каму мулялі вока Радзівілы?

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram