https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вандроўка пачынаецца з Гродна, адна з вуліц якога носіць імя славутага земляка. Далей шлях ляжыць у напрамку Слоніма. 7 жніўня 1794 г. у прадмесці Слоніма Замосці адбыўся бой паўстанцаў пад кіраўніцтвам генерала Юзафа Серакоўскага з расійскім войскам</p>

Лявон Карповіч, адукатар з Лунна, прэзентуе распрацаваную ім вандроўку для школьнікаў на малую радзіму Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе «Твой стыль».

Вандроўка пачынаецца з Гродна, адна з вуліц якога носіць імя славутага земляка. Далей шлях ляжыць у напрамку Слоніма. 7 жніўня 1794 г. у прадмесці Слоніма Замосці адбыўся бой паўстанцаў пад кіраўніцтвам генерала Юзафа Серакоўскага з расійскім войскам.

Дарога ідзе праз Скідзель, дзе ў суседняй вёсцы Мількаўшчына нарадзілася  «каралева гаючай праўды» Эліза Ажэшка; праз Дзярэчын – уладанні ўдзельніка паўстання 22-гадовага генерала Францішка Сапегі, які ахвяраваў на паўстанцкія справы  6 тысяч дукатаў і 16 тысяч рублёў.

На месцы баёў у Слоніме стаіць барочны касцёл Святога Андрэя. Ад Слоніма атрад Юзафа Серакоўскага рушыў на Ружаны…

Уся распрацоўкатут.

Кася Крот

https://www.traditionrolex.com/8