Беларусь застаецца на «летнім» часе

Дата публикации:

Такім чынам, ад 28 кастрычніка розніца часу паміж Беларуссю і Польшчай складзе дзве гадзіны замест адной, як цяпер. Паводле наяўнай інфармацыі, Расія таксама не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў

Як і ў мінулым годзе, пераводу на так званы «зімовы час» не будзе. Гэтую інфармацыю радыё «Рацыя»  пацвердзілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне пра адмену пераходу на «зімовы» і «летні» час Беларусь прымала па ўзгадненні з Расіяй і Казахстанам, якія з'яўляюцца сябрамі Мытнага саюза. Падлік часу на тэрыторыі Беларусі цяпер ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай гадзінных паясоў без пераводу стрэлак на сезонны час.

Такім чынам, ад 28 кастрычніка, нядзелі, розніца часу паміж Беларуссю і Польшчай складзе дзве гадзіны замест адной, як цяпер.

Паводле наяўнай інфармацыі, Расія таксама не будзе пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў.

Яна Запольская

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.