Прайшла першая экскурсія па новых залах. Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя, прысвечаная савецкаму перыяду 1917–1991 гадоў: антырэлігійныя плакаты і брашуры, а таксама цудам уратаваныя з-пад жорнаў ідэалогіі іконы і прадметы культу.
На жаль, не знайшлося месца асобнаму залу, прысвечанаму рэлігійнай сітуацыі ў Заходняй Беларусі ў міжваеннны перыяд, якая, вядома, у склад СССР не ўваходзіла. Тут неабходна было б адзначыць і дзейнасць беларускіх ксяндзоў і палітыкаў Гадлеўскага ды Станкевіча, і спробы адраджэння Уніі, і палітыку Касцёла на тутэйшых землях. Такія заўвагі гучалі ад прысутных гісторыкаў.
Адкрытыя залы з'яўляюцца заключнымі ў экспазіцыю музея ў былым палацы Храптовічаў.
Алесь Кіркевіч
Фота Янкі Лялевіча