Пешаходны памежны пераход з'явіцца паміж Тэрэспалем і Брэсцкай крэпасцю

Дата публикации:

Плануецца, што пешаходны пераход будзе пралягаць паміж Тэрэспалем і Брэсцкай крэпасцю. Кошт праекта складзе ад 20 да 30 мільёнаў злотых. Зараз на ўсёй тэрыторыі польска-беларускай мяжы не існуе ніводнага пешаходнага або веласіпеднага перахода, за выключэннем турыстычнага перахода ў Белавежы

«Трэба максімальна выкарыстаць геаграфічнае размяшчэнне», – кажа бургамістр Тэрэспаля Яцэк Данелюк, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Разам з гміннымі і павятовымі ўладамі ён прапануе ажыццявіць праект пабудовы пешаходнага памежнага перахода на польска-беларускай мяжы:

– Гэтая тэма зайшла вельмі высока, яна ўстала на Радзе міністраў. На сёння патрэбны дамоўленасць двух бакоў і канкрэтнае рашэнне, пакуль такога рашэння няма. Мы гэтага не разумеем, бо адной з галоўных задач Еўрасаюза з'яўляецца выхад да чалавека, адкрыццё на ўвесь Усход.

Плануецца, што пешаходны пераход будзе пралягаць паміж Тэрэспалем і Брэсцкай крэпасцю. Кошт праекта складзе ад 20 да 30 мільёнаў злотых. Зараз на ўсёй тэрыторыі польска-беларускай мяжы не існуе ніводнага пешаходнага або веласіпеднага перахода, за выключэннем турыстычнага перахода ў Белавежы.

Радэк Дамброўскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.