https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сярод забаў – не больш за дзясятак конкурсаў, роўна столькі ж латкоў з прадуктамі харчавання і канцэрт на галоўнай сцэне. Пераважна з-за зімовага надвор’я людзі спяшаюцца дахаты</p>

У гарадскім парку «1 Мая» адбылося свята «Прывітанне, Масленіца!», паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Паралельна святочныя мерапрыемствы праходзілі ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у мікрараёне Усход.

Сярод забаў – не больш за дзясятак конкурсаў, роўна столькі ж латкоў з прадуктамі харчавання і канцэрт на галоўнай сцэне. Пераважна з-за зімовага надвор’я людзі спяшаюцца дахаты:

– Мала зусім былі, бо вельмі холадна. Зараз ужо пойдзем дахаты. Крыху надвор’е падвяло.

– Мне сумнавата тут – людзей мала, надвор’е кепскае, няма ніякіх забаў.

– Ніякіх конкурсаў, нічога – слаба штосьці сёлета. Не зацікавілі людзей.

Свята працягнецца тыдзень. 17 сакавіка пройдзе закрыццё гулянняў «Бывай, Масленіца!»

1

2

3

4

5

6

https://www.traditionrolex.com/8