Свае старыя здымкі, паштоўкі, газеты,часопісы, дакументы і прадметы колішняга ўжытку прадставілі Аляксандр Сявенка, Януш Паруліс і ўдава гродзенскага калекцыянера Аляксандра Рымарчука, што памёр тры гады таму.
Пасля адкрыцця выставы рэй узялі гродзенскія музыкі, якія зайгралі некалькі песень, прысвечаных гораду над Нёманам і складзеных на вершы гродзенскіх паэтаў, у тым ліку на словы старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Людмілы Кебіч.
Лекцыю-уводзіны ў гісторыю Гродна ў ХХ ст. прачытала навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі Людміла Русецкая, пасля чаго галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў бібліятэкі Людміла Удавенка правяла экскурсію па экспазіцыі.
Выстава будзе адкрыта на працягу трох месяцаў.
Ян Лялевіч