У Гродне прайшла вулічная гульня, прысвечаная паўстанню Каліноўскага (фота)

Дата публикации:

Гульня была прысвечана 150-й гадавіне паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Шмат мясцін горада над Нёманам непасрэдна знітаваныя з лёсам паўстання, яе героямi

Гульня была прысвечана 150-й гадавіне паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Шмат мясцін горада над Нёманам непасрэдна знітаваныя з лёсам паўстання, яе героямi, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Арганізатар Андрэй Мялешка сабраў 40 гродзенцаў, якія адгадвалі, шукалі таемныя знакі і набліжаліся да ўласнай перамогі.

– Гэта гульня па гісторыі горада. Гэтым разам гісторыю каля 20 кропак горада звязвала постаць Кастуся Каліноўскага і паўстанне 1863 года. Усе заданні прыходзілі паступова: ты атрымліваеш першае заданне, знаходзіш напісаны на будынку код, які закрывае гэтае заданне, і ты атрымліваеш наступнае. Сама гульня цягнулася для адной каманды тры гадзіны, для ўсіх астатніх – прыкладна чатыры з паловай. За гэты час удзельнікі прайшлі ўсе 20 кропак па горадзе.  

У вулічнай гульні ўдзел прымаў стваральнік картачнай гульні «Паўстанцы» Антось Янкоўскі. «Мясцін для пошукаў і адгадак з тэмай паўстання 1863 года яшчэ багата, – кажа Андрэй Мялешка, – таму гульня будзе мець працяг».

1

2

3

4

5

6

7

Якуб Сушчынскі

Фота: Антось Янкоўскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram