«Вандроўка ў этнаказку» пачалася ў Гудзевічах

Дата публикации:

На этнафэсце можна паслухаць бабулек-спявачак, затаньчыць абрадавыя танцы і пакаштаваць сувальскія прысмакі

17 жніўня ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна праходзіць першы дзень рэгіянальнага этнафэсту абрадаў і рамёстваў «Вандроўка ў Этнаказку», паведамляе Euroradio.

У мерапрыемстве прымаюць удзел майстры народнай творчасці дамоў і раённых цэнтраў рамёстваў, фальклорныя гурты, рамеснікі і аматарскія калектывы з Беларусі і Польшчы.

Святочнае адкрыццё фестывалю пачалося з выступлення фальклорных калектываў Гродзеншчыны. Таксама тут дэманстравалі этнамоду і абрадавыя танцы.

Кожны жадаючы падчас этнафэсту можа ўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні, ткацтве, фларыстыцы, вышыўцы, размалёўванні і дэкараванні яек, ганчарствы, коўцы і бісерапляценні.

Ад гасцей з Сувальшчыны можна пачаставацца жытнім хлебам, а ад мясцовых жыхароў у нацыянальных касцюмах — квасам.

gud-2

gud-3

gud-4

gud-5

gud-6

gud-7

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.