У вандроўцы мажна пабачыць унікальныя касцёлы ў Іўі, Ліпнішках, Суботніках, Геранёнах, сінагагальны двор і драўляную мячэць у Іўі, палацава-паркавы ансамбль у Жамыслаўі, маляўнічыя земляныя абарончыя збудаванні і руіны Геранёнскага замка.
І галоўнае, што Вас чакае, – цудоўная кампанія аднадумцаў-аматараў гісторыка-культурнай спадчыны.
Прыядноўвайся да нас. Будзьма разам!
- Іўе – Петрапаўлаўскі касцёл і кляштар бернардынаў XVII ст., сінагагальны двор сяр. XIX– пач. XX ст., мячэць 1882 г., шэраговая забудова.
- Ліпнішкі – Троіцкі касцёл пач. XX ст.
- Суботнікі – касцёл Св. Уладзіслава.
- Жамыслаўе – палацава-паркавы ансамбль Умясоўскіх.
- Геранёны – замак кан. XVI – пач. XVII ст., касцёл Св. Мікалая пач. XVII ст.
Для запісу тэлефанаваць +375-29-169-48-11 (Юрась)
+ 375-29-111-73-32 (Антон)
Ці пісаць antonastapovicz1@gmail.com, meliashkevich@gmail.com