https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фішкай гомельскай «Культурнай барахолкі» мелася стаць прысутнасць пазасістэмнага вулічнага мастака Валерыя Ляшкевіча. Аднак эксцэнтрычны творца чамусьці на блышыным рынку не з'явіўся</p>

У Гомелі адбылася «Культурная барахолка». Майстры хэндмэйду і творчыя гомельцы прэзентавалі гомельцам свае вырабы на Білецкім спуску, паведамляе  Беларускае Радыё Рацыя.

На блышыным рынку можна было набыць ці прадаць біжутэрыю, вырабы хэндмэйда і розныя цікавыя рэчы. Гомельская мастачка Аляксандра Дзідзенка падглядзела ідэю Flea market пасля наведвання падобнага мерапрыемства ў Мінску.

Адяксандра Дзідзенка:

- Ідэя ўзнікла пасля таго, як я з’ездзіла на мінскую культурную барахолку «Open Шкаф». Я ўдзельнічала там: гандлявала сваімі карцінамі. Пасля гэтага я вярнулася ў Гомель і вырашыла, што тут таксама можна арганізаваць нешта падобнае. Адзіным незадаволеная, што мала людзей. Але гэта з-за таго, што раніцай было пахмурна. Таму многія не прыйшлі.

Фішкай гомельскай «Культурнай барахолкі» мелася стаць прысутнасць пазасістэмнага вулічнага мастака Валерыя Ляшкевіча. Аднак эксцэнтрычны творца чамусьці на блышыным рынку не з'явіўся.

1

2

3

4

5

 

https://www.traditionrolex.com/8