Адмыслова да Дня горада два нацыянальных музея краіны падрыхтавалі падарунак жыхарам і гасцям горада Мінска – магчымасць наведаць адзін з гэтых музеяў за палову кошту.
Знаёмству з гісторыяй і мастацтвам Беларусі на працягу верасня можна будзе прысвяціць усяго толькі адзін дзень, бо музеі знаходзяцца ў адным квартале адзін ад аднаго, літаральна ў двух кроках.
Такім чынам два галоўныя музеі краіны імкнуцца аб'яднаць свае высілкі ў арганізацыі агульнай культурнай прасторы, якая падкрэсліць непаўторнае аблічча і каларыт горада Мінска.
З 14 верасня і да канца месяца, набыўшы квіток на наведванне ўсёй экспазіцыі