Незвычайны велапрабег прайшоў 17 жніўня. Тады па горадзе праехалі стылягі — дзяўчаты ў сукенках у гарошак і маладыя людзі з прычоскамі ў стылі шасцідзесятых. Праз два тыдні, 2 верасня, арганізатара заезду Ірыну аштрафавалі за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства на 2 мільёны рублёў, паведамляе .
Юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Аляксей Казлюк, які прысутнічаў пры разглядзе касацыйнай скаргі, гаворыць, што гэта небяспечны інцыдэнт.
«Фактычна, зараз можна аштрафаваць арганізатараў абсалютна любога мерапрыемства, нават вяселля», — гаворыць ён.
На думку Казлюка, у выпадку з арганізатарамі велапрабегу нельга гаварыць аб парушэнні закона «Аб масавых мерапрыемствах», таму што раварысты не высоўвалі нейкіх палітычных патрабаванняў і ўвогуле ніякім чынам не выказвалі сваю грамадскую пазіцыю.
На пасяджэнні таксама раскрыліся некаторыя акалічнасці справы. Як аказалася, супрацоўнікі міліцыі даведаліся аб велапрабегу стыляг з інтэрнэта, калі пабачылі там фота з імпрэзы. Пасля чаго і напісалі рапарты аб правапарушэнні.
Цяпер арганізатары велапрабегу думаюць над далейшымі скаргамі. Дайсці з імі можна нават да Вярхоўнага суда.
Алесь Пілецкі
Фота: TUT.BY