Днямі ўсё пайшло пад бульдозер, пішуць «
Калісьці яна належала аднаму з сыноў магната Швыкоўскага, уладальніка Пружан. Пазней тут размяшчалася школа. Побач, на возеры, была ўладкаваная зона адпачынку.
Гэта была апошняя драўляная шляхецкая сядзіба Брэсцкага рэгіёна. Да гэтага разбурылі драўляны дом шляхціца Прозара ў Бярозаўскім раёне. Там засталася яшчэ мураванка, праўда, у гаротным стане (праваліўся дах). А ў Белавусаўшчыне нават не зрабілі замераў будынку дзеля яго магчымай рэстаўрацыі калі-небудзь пазней.

Разбураная сядзіба Швыкоўскага
Мясцовыя краязнаўцы перакананныя: сядзіба ў Белавусаўшчыне не дачакалася ўключэння ў турыстычныя маршруты, дзе магла б быць поруч з палацамі Пуслоўскіх у Косаве і Сапегаў у Ружанах, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі.

Цэгла з клеймамі