Як паведамляе «Наша ніва»:
«Калекцыя пARTызана» выпусціла альбом культавага мастака нашага часу.
Свежы альбом работ
І, скажам шчыра, спроба ўдалая. Саколкі і паштоўкі з правакацыйнымі надпісамі, лубкі нашага часу, знакамітыя персаніфікаваныя яйкі, геніяльныя рэкламныя плакаты — карацей, альбом Your Tselser, ці «Ё Цэслер», ці «Ваш Цэслер» — як вам болей падабаецца — уяўляе з сябе сапраўдны Greatest Hits славутага мастака.
Тут болей за сто старонак з работамі мастака, а таксама дадатак — паштоўкі, якія кожны можа выразаць і выкарыстаць па простым прызначэнні. З улікам таго, што фотаальбомы апошнім часам увогуле карыстаюцца павышаным попытам, «Ваш Цэслер» трэба паспець ухапіць — наклад усяго 250 асобнікаў. Тым больш цана за такое выданне зусім невялікая — 110 тысяч рублёў.
Набыць альбом можна ў кнігарні «логвінаЎ», дзе 15 снежня з 19-й да 20-й адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Цэслера.