Как сообщает
Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга дырэктара Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалая Гайба «Сэрцу мілая Айчына: Вобраз Радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча» – Баранавічы, БелАніГал, 2011. – 112 с. Тыраж – 1000 экз.
Аўтар на падставе архіўных матэрыялаў, апублікаванай дакументальнай, мемуарнай і навуковай літаратуры раскрывае сувязь Адама Міцкевіча з родным краем. Упершыню даецца разгорнутая характарыстыка Навагрудка ў першай чвэрці XIX ст. У кнізе шырока прадстаўлены творы А. Міцкевіча і яго карэспандэнцыя. Апублікавана 67 фатаграфій.