«На вакзале ў Берасці я зрабіў некалькі здымкаў, а таксама ў самім цягніку ды падчас высадкі пасажыраў у Забалаці, калі людзі імкнуцца хутчэй прайсці пашпартны кантроль. Потым прайшоў кантроль і выйшаў за тэрыторыю памежнага пункту (у Забалаці гэта звычайная будка), каб зняць цягнік. У гэты момант падышоў украінскі памежнік. Ён цікавіўся нашто я здымаю, а пасля выклікаў начальніка змены. Прэтэнзіі тычыліся таго, што здымкі ў памежнай зоне забароненыя. Я прапанаваў разам праглядзець кадры, якія зрабіў, і калі там сапраўды нешта крыўднае і сакрэтнае, я гатовы іх выдаліць. Але начальнік змены ўзяў мой пашпарт і адвёў мяне ў службовае памяшканне. Пасля кансультацый сваім кіраўніцтвам ён абвесціў, што мне будзе адмоўлены ўезд ва Украіну за тое, што я парашыў заканадаўства», – распавядае журналіст Алег Супрунюк.
Памежнікі патлумачылі карэспандэнту, што забарона на ўезд датычыць толькі гэтай паездкі.
5 дней
4 ночи