Як паведамляе Радыё Рацыя:
Гомельскі філіял Таварыства беларускай мовы распрацаваў арыгінальны маршрут па прыпамежным Чарнігаве.
У даведніку складзены пералік турыстычных аб’ектаў, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай. Ініцыятарка стварэння карты Марына Драбышэўская лічыць, што ў Чарнігаў можна ездзіць не толькі па закупы:
– У гамяльчан з чарнігаўцамі шмат супольнай гісторыі. Напрыклад, ёсць асобы беларускага паходжання, якія жылі і працавалі ў Чарнігаве. Мяркую, многім беларусам будзе цікава дазнацца і наведаць мясціны, дзе спыняўся ідэолаг беларускага адраджэння і паэт Францішак Багушэвіч. Ён працаваў у Чарнігаве юрыстам пасля задушэння паўстання Кастуся Каліноўскага. У Чарнігаве часта спыняліся і іншыя персанажы беларускай гісторыі: князі і вайскоўцы.
У распрацоўцы турыстычнага буклету «Беларускі Чарнігаў» удзельнічаў літаратар Уладзіслаў Ахроменка.
Мікола Бянько
Фота аўтара