Пасольства ЗША перадало ў дар Мінскаму фотацэнтру матэрыялы па амерыканскай фатаграфіі

Дата публикации:

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан наведаў Мінскі цэнтр фагарафіі, якому былі перададзены 84 кнігі і альбомы, а таксама 17 DVD-дыскаў аб амерыканскай фатаграфіі. Новымі рэсурсамі змогуць карыстацца наведвальнікі цэнтра – фатографы, студэнты і тыя, хто проста цікавіцца фатаграфіяй

Пасольства ЗША перадало ў дар Мінскаму фотацэнтру матэрыялы па амерыканскай фатаграфіі.

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан наведаў Мінскі цэнтр фагарафіі, якому былі перададзены 84 кнігі і альбомы, а таксама 17 DVD-дыскаў аб амерыканскай фатаграфіі. Новымі рэсурсамі змогуць карыстацца наведвальнікі цэнтра – фатографы, студэнты і тыя, хто проста цікавіцца фатаграфіяй.

У прамове ў час афіцыйнай цырымоніі Часовы Павераны падкрэсліў важнасць фатаграфіі ў якасці сродку свабоднага творчага выяўлення, а таксама ролю, якую фатаграфія адыгрывае ў захаванні культурнай спадчыны і гістарычных падзеях. Ён адзначыў, што фотаздымкі маюць вялікую моц. У якасці прыкладу ён ўзгадаў спадзяванні аб пераменах на знакамітым фота Марціна Лютэра Кінга падчас яго прамовы «У мяне ёсць мара», а таксама сувязь паміж амерыканскім і беларускім народамі на здымку ў час гістарычнай сустрэчы на Эльбе ў 1945 годзе паміж амерыканскім і савецкім салдатамі. Як вядома, савецкі салдат быў родам з Беларусі.

Дырэктар Мінскага фотацэнтра Аляксей Шынкарэнка прадэманстраваў Майклу Скэнлану памяшканне і рэсурсы Цэнтра фатаграфіі, а таксама пазнаёміў Часовага Паверанага з праграмамі, якія праводзіць цэнтр, у тым ліку з выставамі і адукацыйнымі семінарамі. Пасля афіцыйнай прэзентацыі падараваных матэрыялаў і электроннага каталога удзельнікі мерапрыемства – фатографы, журналісты і куратары – скарысталі магчымасць абмяняцца меркаваннямі ў нефармальнай абстаноўцы.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram