Аўтар выставы старшы навуковы супрацоўнік Сяргей Казуля:
– Гэты сімвал суправаджае чалавека ад нараджэння да скону.
На выставе будуць прадстаўлены крыжы літыя, скульптура, абразы і сакральны жывапіс з выявамі крыжа, цудоўны барэльеф XVIII стагоддзя «Нясенне крыжа», узнагароды ў выглядзе крыжа ...
Храналагічны перыяд – ад нацельных крыжыкаў XI стагоддзя да прадметаў ХХ стагоддзя.
Музей прадставіць не толькі прадметы з уласных фондаў, але і з калекцый гарадзенскіх калекцыянераў Януша Паруліса і Яна Лялевіча.
Уваход вольны.
Выстава «Таямнічая сіла крыжа» будзе працаваць у Музеі гісторыі рэлігій да пачатку снежня.
Кася Крот