«Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашае на Гуканне вясны на старэйшым рынку Мінска

Дата публикации:

14 сакавіка УП “Чэрвеньскі рынак у Лошыцы” і РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” запрашаюць на Гуканне вясны на найстарэйшым рынку Мінска. Чакаем усіх ахвочых пагукаць вясну ў горадзе!

Гуканне вясны - гэта свята абуджэння прыроды, ушанаванне вясны як пары сонца, цяпла і кахання. Вы пачуеце аўтэнтычныя песні-вяснянкі, зможаце далучыцца да карагодаў, паскакаць пад дуду і пагуляць у традыцыйныя гульні беларусаў.
Адмыслова для свята рыхтуюцца “жавароначкі” – печыва ў форме птушак, а прадпрымальнікі рынку парадуюць вас святочнымі зніжкамі. Адчуйце вясёлую атмасферу вясновага кірмашу і народнага гуляння!
Чакаем на Чэрвеньскім рынку, вул. Маякоўскага, 184 (м-н Лошыца)
Свята працягнецца з 11.30 да 13.00
https://vk.com/event89297897
Тэл. для даведак – 8029 330 99 40 Наталля.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие
Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.